“Прэсбол” зноў судзяць. 10 кастрычніка распачынаюцца новыя судовыя слуханьні па справе газеты

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтральным судзе Менску 10 кастрычніка распачынаюцца новыя судовыя слуханьні па справе газеты “Прэсбол”. З пазовам супраць выданьня ў суд зьвярнулася галоўная бухгалтарка Дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву Сьвятлана Рамановіч. Яна патрабуе спагнаць з газеты 14,5 мільёнаў рублёў у якасьці кампенсацыі маральнай страты за публікацыю артыкулу “Весткі з палёў”, паведамляе Радыё Свабода.

У артыкуле паведамляліся падрабязнасьці звальненьня бухгалтаркі, з-за якога кіраўнік вучэльні Мікалай Ананьеў атрымаў несправядлівае спагнаньне ад міністра спорту Аляксандра Грыгор’ева. Аўтарка публікацыі, вядомая біятляністка Сьвятлана Парамыгіна паведаміла пра стаўленьне да гэтай сытуацыі ў калектыве, які выказаўся не на карысьць спадарыні Рамановіч. Выстаўленыя ёй прэтэнзіі да газеты, рэдактар “Прэсболу” Уладзімер Беражкоў лічыць надуманымі і несправядлівымі, а таксама, што за гэтаю заяваю стаіць не бухгалтар, а людзі вышэйшыя.

Спадар Беражкоў кажа, што з прычыны новага суду ён хвалюецца за далейшы лёс газеты ў сувязі з тым, што гэта ня першы пазоў, паводле якога з выданьня патрабуюць спагнаць буйныя сумы грошай. Гэтак, “Прэсбол” мусіў сплаціць 30 мільёнаў рублёў міністру фінансаў Мікалаю Корбуту. Асабіста ў рэдактара на буйную суму была сканфіскаваная маёмасьць. Уладзімер Беражкоў называе гэта мэтанакіраваным перасьледам, паколькі газета крытычна настроеная ня толькі да ўлады, але да ўсяго і імкнеца пісаць аб’ектыўна. У студзені “Прэсбол” адзначае 15-годзьдзе з часу заснаваньня. Суд супраць выданьня распачынаецца 10 кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international