У абарону "Народнай волі" выказаліся Міклаш Харашці і "Article 19"

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 3 кастрычніка ўсе беларускія друкарні, да якіх звярталася рэдакцыя "Народнай волі", адмовіліся супрацоўнічаць з выданнем. Пра гэта паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" намесніца галоўнага рэдактара газеты Святлана Калінкіна. 4 кастрычніка рэдакцыя спадзяецца выпусціць чарговы нумар газеты, які, хутчэй, за ўсё, будзе надрукаваны ў Расіі. Нумар будзе цалкам прысвечаны Кангрэсу дэмакратычных сіл, што адбыўся ў мінулыя выходныя. Між тым, ў падтрымку выдання выказваюцца ўсё новыя ўплывовыя прадстаўнікі міжнароднай супольнасці.
30 верасня заяву пратэсту супраць дзеянняў уладаў у дачыненні газеты "Народная воля" прыняла Сусветная кампанія за свабоду слова "Article 19". Арганізацыя выказала вялікую заклапочанасць спробамі закрыць апошнюю штодзённую крытычна настроеную да кіраўніцтва Беларусі газету.
"Article 19" рашуча пратэстуе супраць гэтых відавочных спробаў беларускіх уладаў прымусіць замаўчаць адно з нешматлікіх недзяржаўных беларускіх выданняў і разглядае гэтыя дзеянні як парушэнне фундаментальнага права на свабоду выказвання", - гаворыцца ў заяве. Арганізацыя патрабуе, каб друкарня "Чырвоная зорка" і структуры, якія займаліся распаўсюдам газеты, вярнуліся да выканання сваіх абавязкаў перад выданнем як мага хутчэй. Акрамя гэтага, "Article 19" патрабуе, каб беларускія ўлады спынілі выкарыстанне дзяржаўных прадпрыемстваў як неафіцыйных органаў цэнзуры.
У пятніцу заява "Article 19" была накіраваная ў Адміністрацыю Прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі.
30 верасня прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці даслаў аналагічныя лісты на адрас некалькіх афіцыйных асобаў у Мінску: у прыватнасці, міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву і міністру інфармацыі Уладіміру Русакевічу. Пра гэтае паведамляецца ў адмысловым прэс-рэлізе, змешчаным на сайце АБСЕ.
"Я разглядаю гэтыя дзеянні як беспрэцэдэнтныя для рэгіёну АБСЕ", - заявіў сп. Харашці, каментуючы адмову друкарань і распаўсюднікаў супрацоўнічаць з выданнем. "Калі гэта здарыцца, Беларусь згубіць дзве трэція сваёй незалежнай прэсы, сваю адзіную незалежную штодзённую газету". "Я ўпэўнены, што закрыццё "Народнай волі" абернецца моцным рэгрэсам у развіцці свабоднай прэсы ў Беларусі і будзе вялікай стратай для беларускага грамадства. Я звярнуўся да ўладаў з просьбай зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць гэта", - паведаміў сп. Харашці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international