Адукацыйная сфэра ў Жодзіне пераўтварылася ў карту “вайсковых дзеяньняў”, у сродак уціску на іншадумцаў і апанэнтаў рэжыму

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19.09.2005г. Жодзінскі суд у рашэньні судзьдзі Алы Паплёўка адмовіў у аднаўленьні права Сяргея Мурашкі навучацца ў Жодзінскім Дзяржаўным Палітыхнічным Тэхнікуме, якога непаўнагадовы юнак быў неправамерна пазбаўлены за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху - 2005” у Менску. Адвакат Павал Сапелка, бацькі пацярпелага і сам зяўнік па справе, Сяргей Мурашка, да сёньняшняга дня так і не атрымалі магчымасьці абскардзіць рашэньне Жодзінскага суда ў касацыйным парадку, бо не атрымалі матывіровачную частку вышэй узгаданага рашэньня. Цікавая зьява! Але навошта суду выносіць такія “правамерныя” рашэньні, якія абгрунтаваць у далейшым становіцца на столькі праблематычным

Па пытаньні перасьледу апанэнтаў улады і дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце, зьвязанымі з ліквідацыяй адзінай у Жодзіне беларускамоўнай клясы, у якой вучыўся да 2004 г. сын кандыдата ў дэпутаты ПП НС РБ ад ПБНФ Аляксея Лапіцкага Янка, дык у ёй паявіліся пэўныя прыкметы прагрэсу ...
Так, на пратэст і патрабаваньні, выказаныя ў звароце ад 15. 09.2005г. на імя Міністра адукацыі РБ Аляксандра Радзькова па факце парушэньня Канстытуцыйных правоў і прымусовай ліквідацыі ў 2004 н.г. адзінай у Жодзіне беларускамоўнай клясы Аляксей Лапіцкі атрымаў адказ намесьніка міністра сп.Фарыно К.С., у якім апошні, зьвяртаючыся да Адзьдзелу адукацыі Жодзінскага выканкаму, “просіць прыняць неабходныя меры па задавальненьні канстытуцыйных правоў вучня і ягоных бацькоў на атрыманьне адукацыі на беларускай мове”.

У сувязі з гэтым, 03.10.2005г. адбылася тэлефонная размова Аляксея Лапіцкага, бацькі Янкі Лапіцкага, з загадчыкам Жодзінскага адзьдзелу адукацыі сп. Яўгенам Гарыдам, які патэлефанаваў для ўдакладненьня “сутнасьці патрабаваньняў бацькоў” напярэдадні паседжаньня выканкаму для разгляду і вырашэньня праблемы зь беларускамоўнай клясай.

Удакладнім, што ў 2004 н.г. рашэньнем выканкаму з прычыны “нерацыянальнага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў” была гвалтоўна ліквідаваная адзіная на 60-тысячны Жодзіна 3-ая беларускамоўная кляса, а разам зь ёю і беларускамоўны статус ЖБГ (СШ№7), якую наадварот грамадзкасьць горада прапаноўвала зрабіць паказальнай Беларускай установаю ў рэгіёне, а таксама надаць ёй імя вядомага беларускага гісторыка-энцыкляпэдыста Міхася Ткачова.

Бацькі Янкі Лапіцкага катэгарычна адмовіліся ад прымусовай расейскамоўнай адукацыі і запатрабавалі выкананьня ўласных Канстытуцыйных правоў на бясплатную агульную сярэднюю адукацыю сына на роднай мове.

Дыскрымінацыйны стан, у якім знаходзіцца ва ўласнай Беларускай краіне беларускамоўны вучань працягваецца ўжо больш за 1 год і 1 месяц. І толькі месяц назад бацькі дабіліся атрыманьня ад адміністрацыі Гімназыі №1 (былая ЖБГ-СШ№7) беларускамоўных падручнікаў (чамусьці з штампам бібліятэкі “Жодзінскай школы Інтэрнату”!?).

Ад бацькоў патрабавалі перапісаць заяву ў школу, нават дадумаліся абвінаваціць іх у парушэньні “Права на атрыманьне адукацыі” (!?), навязвалі быццам адзіна магчымы варыянт беларускамоўнай адукацыі – самаадукацыю па-беларуску ў хатніх умовах і за ўласны кошт!!?

У дадзенай сытуацыі яшчэ невядома, якое рашэньне будзе прынятае калегіяльна на бліжэйшым паседжаньні Жодзінскага выканкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international