Лукашэнка будзе змагацца з "антыбеларускімі інфармацыйнымі рэсурсамі"

2005 2005-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным абараняць беларускае грамадства ад замежнай інфармацыйнай экспансіі і "ўнясення нестабільнасці антыбеларускімі інфармацыйнымі рэсурсамі". Пра гэта ён заявіў 30 верасня, выступаючы на паседжанні Савету Бяспекі.
А. Лукашэнка заявіў, што "ў апошняе дзесяцігоддзе ўсе ваенныя канфлікты, развязаныя ў свеце ЗША і іх сатэлітамі, пачыналіся менавіта з інфармацыйных атак, з масіраваных прапагандысцкіх кампаній супраць той ці іншай краіны, вызначанай для ваеннага ўдару", - перадае БелТА. Па словах кіраўніка дзяржавы, "вядучая заходняя дзяржава актыўна выкарыстоўвае інфармацыйную інфраструктуру і рэсурсы як інструменты аднабаковага прасоўвання сваіх геапалітычных інтарэсаў". "Яны спрабуюць з дапамогай СМІ і Інтэрнэту маніпуляваць масавай свядомасцю, дыскрэдытаваць нязручныя ім краіны і іх кіраўніцтва, штучна ствараць у іх перадумовы да абвастрэння сацыяльнай напружанасці, у тым ліку з мэтаю змены ўлады".
Па словах А. Лукашэнкі, памежныя з Беларуссю Польшча і краіны Балтыі "даўно ператварыліся ў плацдарм, дзе разгорнутыя не толькі НАТАўскія сродкі радыёэлектроннай барацьбы і выведкі". "Ужо заяўленая і разрэкламаваная праграма шырокамаштабнага вяшчання СМІ на Беларусь", - заявіў ён. "Захад і падкантрольная яму так званая беларуская апазіцыя не шкадуюць намаганняў для пошуку новых спосабаў фармавання негатыўнага грамадскага меркавання і распаўсюджання пра нашу краіну дэструктыўных звестак".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international