Мікола СТАТКЕВІЧ: “МЯНЕ ЎВЕСЬ ЧАС КАНТРАЛЮЮЦЬ”

2005 2005-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 верасня, ў пятніцу сябры Праваабарончага цэнтруу “Вясна” наведалі палітвязня Міколу Статкевіча, які адбывае пакаранне на “хіміі” ў Баранавічах. Пад час візіту кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі перадаў палітвязню інтрументы, кнігі і асцылограф, які патрэбны для рэмонту і тэставання тэлевізараў.
Мікола Статкевіч працуе ў майстэрні баранавіцкага Дому быта. Рэмантуе тэхніку. Ладзіць зламаныя пыласосы, магнітафоны, тэлевізары, мікрахвалёўкі. Працоўны пакой Статкевіча на першым паверсе. Стол, крэсла, паліцы, рэшткі абдупіўшыхся шпалераў, фіранка...

- Мікола, ці даводзілася вам раней рабіць такую працу?
- Даўно, калі служыў летэнантам у войску рэмантаваў тэхніку. Дома паяў тэлевізар сам, майстра не выклікалі. Але зараз для мяне гэтая праца ўжо не такая захапляльная, як раней. Час, калі гэта было цікава прайшоў. Зараз я мушу працаваць як аналітык, пісаць матэрыялы. Вось мне перадалі старэнькі ноутбук, ён праўда завісае, але ...
Нядаўна прыязджаў кіраўнік брэсцкага абласнога камітэту па выкананню пакаранняў. Маёр вырашыў мяне застаць знянацку. Не званіў па дамафону, дачакаўся каб нехта выйшаў з пад’езду і адразу ў кватэру. Ён быў вельмі здзіўлены, што я не п’яны. А тыя супрацоўнкі, якія за мной штодня назіраюць, яго празявалі, не заўважылі. На іх адразу ж накіравалі паперу ў Брэст, аб тым, што яны “займаюцца прыпіскамі, і насамрэч Статкевіча на кантралююць”. Дык пасля нам з бацькам прыйшлося пісаць ў іх абарону, што “прыходзілі, кантралявалі і справу сваю выконвалі!” Нейкі тэатр.
Яны мне самі скардзяцца. Кажуць: “Вы для нас такая праблема, займаеце ў нас палову часу.” Шукалі розныя спосабы каб мяне перавесці адсюль, але пакуль не атрымалася.

Мікола Статкевіч спрабаваў ўладкавацца кур’ерам, як да яго працаваў на “хіміі” у Баранвічах Віктар Іашкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ і галоўны рэдактар газеты “Рабочы”. У Статкевіча нават была папярэдня дамова з газетай. Аднак адміністрацыя спэцкамендатуры вышукала яшчэ адно новае правіла для “палітхіміка” - “работать только в государственном учереждании или на предприятии.” “Калі б мяне запёрлі на завод – я б напісаў пра ўсё, што там адбываецца. Усесь свет даведаўся б пра “росквіт” беларускай эканомікі на прыкладзе гэтага заводу,” – кажа М. Статкевіч. Асаблівыя для М. Статкевіча не толькі умовы, але і рэжым. Быць на “хіміі” ён павінен ужо а 19.00, у той час як усе астатнія - ў 21.30. Цяжкім шляхам атрымалася дамагчыся дзве гадзіны на абед:
- Тут ўсе па дарозе - хімія, а далей жыве мой бацька. Я выходжу раніцой. Крышку займаюся спортам, а потым да бацькі. Перапранаюся, бо вопрадка пасля “хіміі” мае спецэфічныя пахі, і іду на працу. Я хажу толькі пешкі. Прывык зраніцы бегаць, але тут няма часу, каб прабегчы пару кіламентраў. Дарога уцэлым на дзень займае каля двух гадзінаў.

- З кім вы жывеце ў пакоі?
- Зараз у мяне ў пакоі добра. Я ды тры суседа. Раней было сем. Напачатку мяне пасялілі ў самы горшы пакой, які толькі быў - апошні перад прыбыральней. Усё там было бруднае, даламанае. Мой панцарны ложак стаяў пасярэдзіне. Ён быў брудны і хістаўся. Курылка побач, так што калі дзверы вечарам адчыняеш, то на калідоры быццам белы туман – дым ад цыгарэтаў. Прыбіральня – як у савецкія часы на раённым аўтавакзале, з адпаведнымі пахамі. Адміністрацыя, пасяліўшы мяне туды, відаць, думала такім чынам павучыць мяне жыццю. З суседзяў некаторыя сядзяць за хуліганства, некаторыя за аліменты, за рабаванні. Большасць працуюць у калгасах. Некаторыя хлопцы часам рабіліся вельмі “эмацыйнымі”, асабліва ў стадыі алкагольнага ап’янення. Але з гэтымі праблемамі я спраўляўся даволі хутка. Мне вельмі не падабаўся гэты пакой і гэтая месца. Сам я не палю, таму спаць там было не магчыма.
Што рабіць? Я пачаў ўсе гэтыя акалічнасці апісваць у інтэрв’ю. Кіраўніцтва пратрымалася каля дзесяці дзён. Пасля маёр прыйшоў “мірыцца”. Кажа: “ну, Віктаравіч ты пра нас там больш нічога такога не кажы, бо мяне і ў Брэст вызывалі... А мы табе іншую комнату дадзім. Менш людзей...” Зараз у мяне тры суседы, усе з Баранавічаў.
Раней у Баранавічах было дзве “хіміі” – адна больш жорсткая, другая – менш. Другую зачынілі, усіх перавялі на першую. А парадкі там засталіся тыя ж самыя, жорсткія. Тут вельмі цяжкія ўмовы. Мяне пастаянна кантралююць. Але што яны хочуць знайсці, я не ведаю.

Мікола Статвкевіч прыбыў на месца зняволення 29 ліпеня гэтага году. Яго абвінавацілі ў арганізацыя масавых беспарадкаў 18 і 19 катрычніка мінулага году. Суд Цэнтральнага раёну Мінску, улічваючы амністрыю, прызначыў яму два гады пазбаўлення волі.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international