Пракуратура папярэдзіла Анджэя Пісальніка

2009 2009-08-17T10:59:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg

Сябра непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, журналіст польскай газэты “Rzeczpospolita” Анджэй Пісальнік атрымаў папярэджанне пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

Падставай для вынясення папярэджання сталі друкаваныя выданні непрызнаванай уладамі арганізацыі - газета “Glos znad Niemna na uchodzstwie” і часопіс “Magazyn Polski”, якія знаходзіліся ў аўтамабіле Анджэя Пісальніка і былі канфіскаваныя супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў у чэрвені бягучага года  пры здзяйсненні дагляду машыны. На думку пракуратуры, перавозка незарэгістраваных выданняў з’яўляецца парушэннем заканадаўства. Анджэй Пісальнік падставы папярэджання бачыць зусім у іншых прычынах:

- Я лічу, што гэтыя захады з’яўляюцца спробай абмежаваць распаўсюд паланійных друкаваных выданняў. Гэта выглядае даволі дзіўным, бо на мой погляд трэба папярэдзіць некалькі тысяч кіроўцаў, каб яны не мелі ў аўтамабілях забароненых у краіне газет і часопісаў. Калі яны абралі такі шлях, то перад імі яшчэ вялікая праца.

Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international