Суд не задаволіў скаргу грамадзкіх актывістаў

2005 2005-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба асамблеі НДА паведаміла, што Берасьцейскі абласны суд не задаволіў 26 верасьня скаргу актывістаў, якія абвінавачваліся ў правядзеньні несанкцыянаванага сходу.

Нагадаем, што ў ліпені шэрагам грамадзкіх арганізацыяў, пры падтрымцы Фонду Эбэрта, на Белым возеры (Берасьцейскі раён) быў праведзены сэмінар на тэму Эўразьвязу. Тады на кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі работнікаў адукацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянціна Лазарэнкава і кіраўніка Берасьцейскага аддзяленьня БХК Ігара Маслоўскага міліцыянтамі былі складзеныя пратаколы аб парушэньні закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Берасьцейскі раённы суд у жніўні пакараў актывістаў штрафам на 510000 рублёў кожнага. І вось цяпер судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Н. Сянько пакінула рашэньне раённага суду бяз зьменаў. Трэба дадаць, што рашэньне судзьдзі базуецца на меркаваньнях сьведкаў, большасьць якіх зьяўляюцца міліцыянтамі. Па словах праваабаронцы І. Маслоўскага, “сёньня любы сэмінар улады могуць лічыць несанкцыянаваным сходам, таму прадстаўнікам НДА трэба быць вельмі асьцярожнымі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international