За адмову ад размеркавання выпускнікоў штрафуюць на 14 тысячаў даляраў

2009 2009-08-13T17:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg

Два гады таму адмовіцца ад размеркавання каштавала 17 мільёнаў беларускіх рублёў, а зараз – практычна 40.

 

Вучыцца платна ў Беларусі выходзіць танней, чым у выніку вяртаць грошы за тое, што адмовіўся ад размеркавання, адзначае «Еўрарадыё».

 

Так, напрыклад, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выстаўляе сваім «непаслухмяным» выпускнікам рахунак у 34 мільёны рублёў. Гэта значыць, што столькі нібыта каштуе навучанне студэнта за 5 гадоў.

 

Аднак сёлета для таго, каб вучыцца на платным аддзяленні ФПМІ, трэба заплаціць 3 мільёны 813 тысячаў 900 рублёў за год. калі памножыць гэтую лічбу на 5 гадоў, атрымаецца крыху больш за 19 мільёнаў рублёў. Нават улічваючы верагоднасць, што кошты за 5 гадоў падвысяцца, яны наўрад ці дасягнуць 34 мільёнаў беларускіх рублёў.

 

«На сённяшні дзень па разліку сума, якую трэба вяртаць, каля 40 мільёнаў», -- кажуць у БДУ.

 

На заўвагу, што два гады таму за адмову ад размеркавання трэба было плаціць 17 мільёнаў, супрацоўнікі БДУ кажуць:

 

«Дык два гады таму выпускнікі якога года былі?! Там зусім іншы разлік!»

 

Адзначым, што па курсе замежных валютаў на 12.08.2009, 40 мільёнаў беларускіх рублёў ацэньваюцца крыху вышэй, чым у 14 тысячаў даляраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international