Суд адмовіў у задавальненні скаргі бярозаўскай "Спадчыны"

2009 2009-08-14T17:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud4.jpg

Гарадзенскі абласны суд вынес рашэнне па скарзе сяброў культурна-асветніцкага аб’яднання з Бярозаўкі “Спадчына”. Грамадскія актывісты  абскарджвалі адмову упраўлення юстыцыі ў рэгістрацыі арганізацыі.

 

Суд адмовіў у задавальненні скаргі, падцвердзіўшы такім чынам правільнасць рашэння упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама. Аднак, з трох пунктаў, па якіх было адмоўлена ў рэгістрацыі, суддзя Вячаслаў Міхневіч пакінуў толькі 1 - у статуце арганізацыі не пазначаны парадак страты сяброўства. На думку праваабаронцы Юрыя Чавусава, такая адмова дае пэўныя спадзевы на станоўчае вырашэнне пытання ў Вярхоўным судзе, куды бліжэйшым часам будзе накіраваная скарга:

 

- Мне падаецца, што  ў заяўляльнікаў цяпер добрая пазіцыя, таму што засталася адна падстава, па якой адмоўлена ў рэгістрацыі, прычым, гэта падстава дыскусійная, па ёй можна спрачацца і высоўваць аргументы, да якіх Вярхоўны суд можа прыслухацца.

 

Як адзначаюць беларускія праваабаронцы, апошнім часам улады больш жорстка падыходзяць да справы рэгістрацыі пазаўрадавых арганізацый, што сведчыць у першую чаргу аб поўнай адсутнасці лібералізацыі ў гэтай галіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international