Анжаліку Борыс вінавацяць у нацыяналізме і фінансавых парушэннях

2009 2009-08-14T17:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anzhalika_borys.jpg
Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Старшыню непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, выклікалі ў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага раёну Гародні. Міліцыя паведаміла, што пачалася праверка падначаленых ёй грамадскіх і эканамічных структураў. Прычынай разбіральніцтва стаў ананімны ліст.

 

У лісце між іншым сцвярджаецца, што Анжаліка Борыс распаўсюджвае ў Беларусі польскія нацыяналістычныя погляды. Супрацоўнічае з беларускімі нацыяналістамі з Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі і з Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Неаднаразова прадастаўляла ім для мерапрыемстваў памяшканне Саюза палякаў. А таксама, што Борыс, як дырэктар фірмы “Палёніка”, здзейсніла неакрэсленыя фінансавыя парушэнні. Анжаліка Борыс гаворыць, што гэты ліст і праверка ёсць звычайнай правакацыяй:

 

- Гэта не першыя ананімныя абвінавачванні. Будуць правяраць, шукаць нейкія невядомыя фінансавыя парушэнні. А перад гэтым па тэлефоне была ананімная пагроза. Што калі я не прыйму невядомых мне рашэнняў, то фірма “Палёніка” пасля праверак будзе ліквідавана. Я думаю, што гэта звязана з маёй грамадскай дзейнасцю ў Саюзе палякаў. І з тым, што набілжаецца з’езд Саюза на чале з Юзэфам Лучнікам, які рыхтуюць ўлады.

 

Дарэчы чалавек, прозвішчам якога быў падпісаны гэты ліст, заявіў у міліцыі, што яго не пісаў, почырк і стыль напісання не яго, а подпіс быў проста падроблены.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international