Жанчыны перадалі свой зварот Філіпу Гордану

2009 2009-08-15T16:19:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/filip-gordon1.jpg

Памочніку дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіпу Гордану быў перададзены зварот грамадскай ініцыятывы «Жанчыны супраць беззаконня ў судах і пракуратуры», які падпісалі 176 чалавек.
Пра гэта «НН» паведаміла кіраўніца ініцыятывы Галіна Юбко. Па яе словах, зварот быў перададзены чыноўніку асабіста. У звароце жанчыны паведамілі памочніку дзяржсакратара ЗША пра свае дачыненні з чыноўнікамі судоў і пракуратуры, пра бясплённыя спробы сустрэцца з кіраўніком краіны.
Жанчыны просяць Філіпа Гордана давесці пра праблемы ўдзельнікаў грамадскай ініцыятывы вышэйшаму кіраўніцтву Беларусі, бо самі яны такой магчымасці не маюць. Група жанчынаў выказала надзею на падтрымку міжнароднай супольнасці.
«Са свайго боку мы абяцаем, што будзем адстойваць свае правы, пакуль яны не будуць адноўленыя» — заявіла Галіна Юбко.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international