Генпракурор пагадзіўся з жанчынамі, якія змагаюцца з беззаконнем

2009 2009-08-14T15:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasilevich.jpg

13 жніўня генеральны пракурор Рыгор Васілевіч прыняў у сябе групу жанчынаў, прадстаўніц грамадскай ініцыятывы «Жанчыны супраць беззаконня ў судах і пракуратуры».

Пра нагоду для сустрэчы і яе вынікі распавяла кіраўніца ініцыятыўнай групы Галіна Юбко.

«9 ліпеня гэтага году мы ўжо сустракаліся з Рыгорам Васілевічам, перадалі яму зварот удзельнікаў нашай групы з просьбай наладзіць разгляд нашых спраў па сутнасці. Скардзіліся на практыку адпісак, якія мы ўвесь час атрымліваем ад чыноўнікаў» — патлумачыла Галіна Пахомаўна.

Са словаў грамадскай актывісткі, па выніках ліпеньскай сустрэчы жанчыны атрымалі ад генеральнага пракурора абяцанне разгляду іх спраў па сутнасці. Але неўзабаве пачалі ізноў атрымліваць адпіскі. Таму і было вырашана сустрэцца ізноў і перадаць чарговы калектыўны зварот.

13 жніўня ў Генпракуратуру прыйшло трыццаць шэсць чалавек. Рыгор Васіевіч прыняў чатырох прадстаўніц групы.

Па словах Галіны Юбко, генпракурор пагадзіўся з тым, што практыка адпісак проста недапушчальная.

 «Ён паабяцаў разабрацца, сказаў, што справы абавязкова будуць разгледжаныя» — кажа кіраўніца ініцыятывы. І дадае, што жанчыны будуць звяртацца ў Генпракуратуру да таго часу, пакуль кожная справа не будзе разгледжаная па сутнасці.

 

***

Нагадаем, што адначасова група жанчынаў ініцыюе сустрэчы з старшынёй Вярхоўнага суду. Нагода тая ж — адпіскі ад чыноўнікаў суду. Аднак поспеху гэтыя сустрэчы пакуль не мелі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international