Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


У БРСМ можна трапіць праз "тэхнічную памылку"

15.08.2009. Тэгі: студэнты, скаргі, БРСМ.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».

Сакратар арганізацыі прызнае, што часам людзі самі не ведаюць, куды яны ўступаюць.

 

БРСМ БДУ прызнаў, што ў спіс сябраў арганізацыі можна трапіць выпадкова. Еўрарадыё распавядала раней пра выпускніцу БДУ Крысціну Карчэўскую, якая даведалася, што з’яўляецца сябрам БРСМ, калі падпісвала абходны ліст. З таго часу прайшоў месяц, і дзяўчына не дачакалася адказу на сваю скаргу.

Крысціна Карчэўская: “Я даслала ім афіцыйны зварот на цэнтральны офіс БРСМ. Ужо прайшоў месяц. Я адпраўляла заказным лістом, гэта было 2 ліпеня. Атрымліваецца, да 2 жніўня яны павінны мне былі прыслаць адказ, калі па законе. 2 жніўня прайшло, адказу няма. Я планавала паводле іх адказу падаваць скаргу ў Міністэрства юстыцыі. А так ніякага адказу няма, і я на днях буду раіцца з праваабаронцамі, які тады мусіць быць алгарытм дзеянняў”.

У прыёмнай цэнтральнага камітэту БРСМ ніхто нават не здымае слухаўку, і на ўсе пытанні адказвае аўтаадказчык. Пра тое, чаму на працягу месяца Крысціне не прыйшоў афіцыйны адказ, ён нічога не ведае.

БРСМ: “Вітаем. У цяперашні час мы не можам вам адказаць. Вы можаце адправіць факс ці пакінуць сваё паведамленне...”

Напэўна, і зварот Крысціны ляжыць недзе ў стосе пакінутых паведамленняў.

Але мы датэлефанаваліся да камітэта БРСМ Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сакратар арганізацыі спачатку спрабаваў давесці нам, што Крысціна Карчэўская магла забыцца на тое, ці ўступала яна ў нейкія арганізацыі.

БРСМ БДУ: “Магчыма, дзяўчына ўступіла ў БРСМ у школе. Ведаеце, людзі самі часам не ведаюць, куды ўступаюць! Чаму яна так катэгарычна сцвярджае, што не ўступала?”

Еўрарадыё: Але тады ёй трэба было б плаціць унёскі штогод, пяць гадоў, пакуль яна вучылася. Ёй бы нагадалі пра іх!

БРСМ БДУ: “Атрымліваецца, што так. Я думаю, ёй нагадвалі...”

Згодна са словамі Крысціны, ніякіх прапаноў заплаціць унёскі ёй ніхто не рабіў за ўсе 5 гадоў вучобы. Сакратар БРСМ БДУ, памеркаваўшы, якімі шляхамі можна трапіць у БРСМ, прызнаў, што трапіць туды можна і памылкова.

БРСМ БДУ: “Можа, і была тэхнічная памылка з гэтай дзяўчынай. То бок яна калісьці недзе ўступіла, напісала заяву, а потым, напрыклад, адмовілася. А яе па тэхнічнай памылцы проста не выкраслілі. А картку знішчылі”.

Еўрарадыё: Шмат у вас такіх студэнтаў?

БРСМ БДУ: “Гэта першы такі выпадак”.

На пытанне, чаму Крысціне не адказалі на яе афіцыйны зварот, у БДУ адказваюць, што не ведаюць.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования