Мікалай Аўтуховіч спыніў галадоўку

2005 2005-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суда скасаваў рашэньні ўсіх судовых інстанцыяў і накіраваў справу ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча на новы перагляд. У гэтай сувязі Мікалай Аўтуховіч, які на знак пратэсту супраць судовага перасьледу галадаў 9 дзён, заявіў, што спыняе галадоўку, паведаміла радыё Свабода.

Гэта была трэцяя галадоўка Мікалая Аўтуховіча ад 2003 году, калі падатковая інспэкцыя Ваўкавыску выставіла прадпрымальніку штраф памерам мільён даляраў. Падставай для гэтага сталіся нібыта парушэньні ў справе выплаты падаткаў. Гэтае рашэньне спадар Аўтуховіч абскарджваў у судах усіх інстанцыяў цягам двух гадоў. На знак пратэсту супраць несправядлівых рашэньняў ён тройчы галадаваў. Пастанову Вышэйшага гаспадарчага суда, на якім старшыняваў Віктар Камянкоў, Мікалай Аўтуховіч успрыняў, як перамогу: “Мы на гэта нават не спадзяваліся. Я думаў, што мяне будуць дабіваць канчаткова. Я вельмі рады, спыню галадоўку ў спадзяваньні на тое, што будзе справядлівы перагляд. Бо калі б нас хацелі пакараць – пакаралі б”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international