Зварот праваабаронцаў пра моўную дыскрымінацыю ў войску ізноў пераадрасаваны

Зварот прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Ф. Вячорку ды іншых беларускамоўных служачых у чарговы раз перанакіраваны – у Гомельскую міжгарнізонную ваенную пракуратуру. Пра гэта праваабаронцам афіцыйна паведаміў Першы намеснік Беларускага ваеннага пракурора падпалкоўнік юстыцыі А.М. Кот.  

 

Нагадаем, 27 ліпеня праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч звярнуліся да Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава і Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Ф. Вячорку, які праходзіць тэрміновую службу ў в/ч 48694 у Мазыры, ды іншых беларускамоўных служачых ў сувязі з выкарыстаннем імі  беларускай мовы пры праходжанні  вайсковай службы.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international