Еўрапарламент прапанаваў увесьці бясплатныя візы для беларусаў

2005 2005-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 верасьня ў Страсбуры Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю ў справе Беларусі, дзе ў прыватнасьці гаворыцца, што “замест паляпшэньня, ў Беларусі сытуацыя наадварот пагоршылася -- правы чалавека груба парушаюцца”, а таксама ўтрымліваецца заклік увесьці бясплатныя візы для беларусаў для ўезду у краіны Эўразьвязу.

Еўрапейскі парламент рашуча асуджае “масавыя атакі беларускага рэжыму супраць мэдыяў, журналістаў, актывістаў меншасьцяў, праваабаронцаў, апазыцыянэраў і ўсіх, хто спрабуе адкрыта крытыкаваць прэзыдэнта і рэжым”. У рэзалюцыі асобна выдзеленыя выпадкі перасьледу пратэстантаў, актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, прадстаўнікоў цыганскай меншасьці ў Беларусі, а таксама адмова групе дэлегатаў Эўрапейскага парлямэнту ва ўезьдзе на беларускую тэрыторыю.

Дэпутаты заклікалі Эўрапейскую камісію распрацаваць праграму стыпэндыяў для недзяржаўных арганізацыяў, праваабаронцаў і актывістаў арагнізацыяў нацыянальных меншасьцяў.

“Калі беларускія ўлады не палепшаць сытуацыю што да свабоды слова, аб’яднаньняў і рэлігіі, Камісія, Рада і Парлямэнт Эўрапейскага зьвязу павінны пачаць працэдуру ўнясеньня прозьвішчаў прадстаўнікоў беларускіх уладаў у сьпісы асобаў, якім забаронены уезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі павінны ўключаць замарожваньне грашовых сродкаў улады, якія знаходзяцца за мяжой”, --гаворыцца ў рэзалюцыі.

Адначасова дэпутаты заклікалі ўсе краіны, што ўваходзяць у склад аб’яднанай Эўропы, выдаваць грамадзянам Беларусі бясплатныя візы.

Варта адзначыць, што на пачатку было прапанавана 6 праектаў рэзалюцыі ў справе сытуацыі ў Беларусі – свой тэкст запрапанавала кожная з фракцыяў Эўрапарлямэнту, але пазьней атрымалася выпрацаваць агульны тэкст, які падтрымалі ўсе палітычныя сілы.

“Гэта сьведчыць аб вялікай салідарнасьці дэпутатаў Эўрапарлямэнту што да беларускіх справаў”, -- адзначыў старшыня дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international