Справу па нерэгістрацыі “Берасцейскай Вясны” разгледзіць Вярхоўны Суд

2009 2009-08-12T17:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская справа па скарзе заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання разам з касацыйнай скаргай на рашэнне абласнога суду накіраваныя ў Вярхоўны Суд. Разгляд справы прызначаны на 3 верасня.

Нагадаем, што 4 чэрвеня праваабаронцы даведаліся, што Брэсцкі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў ім у рэгістрацыі аб’яднання.

Галоўнай падставай для адмовы стаў факт адозву гарантыйнага ліста на прадстаўленне юрыдычнага адрасу яго ўладальнікам. Насамрэч, уласніку памяшкання патэлефанавалі з аблвыканкаму і параілі адазваць гарантыйны ліст. Зразумела, ніхто і не думаў інфармаваць пра гэта заяўнікоў, хаця час для пошуку новага юрыдычнага адрасу заставаўся.

21 ліпеня Брэсцкі абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international