viasna on patreon

КДБ не хоча тлумачыць Яну Роману прычыну папярэджання

2009 2009-08-11T15:59:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg

Кіраўнік Упраўленння  КДБ па Гарадзенскай вобласці Ігар Сяргеенка  адмаўляецца тлумачыць прычыны вынясення афіцыйнага папярэджання журналісту Радыё Рацыя  Яну Роману, а дзеянні сваіх падначаленых лічыць законнымі.

 

Пасля атрымання афіцыйнага папярэджання Ян Роман з дапамогай юрыстаў Беларускай асацыяцыі журналістаў звярнуўся з лістом на імя начальніка упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці і запатрабаваў патлумачыць, на якой падставе супраць яго праводзіліся аператыўна-пашуковыя мерапрыемствы і чаму супрацоўнікі дзяржаўнай установы лічаць, што ён прадастаўляе недакладныя дадзеныя замежным сродкам масавай інфармацыі, дыскрэдытуючы такім чынам Рэспубліку Беларусь.

 

Ян Роман  прасіў даць адказ на прыкладзе канкрэтных  ягоных артыкулаў. Але кіраўнік гарадзенскага КДБ праігнараваў патрабаванні журналіста, папярэдзіў, што працяг  дзейнасці можа прывесці да здзяйснення злачынства і паведаміў, што ён можа звярнуцца ў судовую установу ў выпадку нязгоды з такім адказам. На думку журналіста,  такі адказ  з’яўляецца  ігнараваннем беларускага заканадаўства і праявай непавагі да грамадства з боку кіраўніка ўпраўлення КДБ Ігара Сяргеенкі:

 

- У адказе кіраўнік КДБ па Гарадзенскай вобласці паведаміў, што супраць мяне аператыўна-пашуковыя мерапрыемствы не праводзіліся. Аднак у тэксце афіцыйнага папярэджання, якое знаходзіцца на інтэрнэт-старонцы КДБ значыцца, што супрацоўнікі дзяржаўнай установы паводле атрыманых падчас аператыўна-пашуковых мерапрыемстваў дадзеных выявілі, што я супрацоўнічаю з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі і прадастаўляю ім недакладныя звесткі.

 

Журналіст Радыё Рацыя Ян Роман атрымаў афіцыйнае папярэджанне КДБ аб недапушчальнасці пазазаконных дзеянняў  у красавіку бягучага года, на думку супрацоўнікаў камітэта дзяржаўнай бяспекі, ён неаднаразова прадастаўляў замежным медыям недакладную і тэндэнцыйную інфармацыю аб сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і этнаканфесійнай сітуацыі на Беларусі. Паводле адпаведнага артыкула крымінальнага кодэкса, супраць журналіста можа быць узбуджана крымінальная справа паводле артыкула “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства