Анджэя Пісальніка афіцыйна папярэдзілі ў пракуратуры

2005 2005-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 верасьня намесьнік пракурора Ленінскага раёну Горадні Аляксандр Абрамовіч афіцыйна папярэдзіў Анджэя Пісальніка аб недапушчальнасьці прадстаўляцца галоўным рэдактарам штотыднёвіка Саюзу палякаў Беларусі “Glos znad Niemna”, паведаміла радыё Свабода.

Скаргу ў пракуратуру напісаў былы старшыня Саюзe палякаў Тадэвуш Кручкоўскі яшчэ перад паўторным зьездам СПБ. Тады ў Польшчы выйшлі два нумары газэты “Glos znad Niemna”. І галоўным рэдактарам быў падпісаны А.Пісальнік.

Ён і быў галоўным рэдактарам газэты падчас кіраўніцтва арганізацыяй Анжэлікай Борыс. Пасьля таго, як АМОН захапіў сядзібу СПБ і туды вярнуўся Т.Кручкоўскі, Пісальнік у новы склад рэдакцыі не ўвайшоў, а выдаў некалькі нумароў газэты са сваімі калегамі ў Польшчы.

На мінулыі тыдні ў Варшаве адбывалася канфэрэнцыя АБСЭ, у якой браў удзел і выступаў А.Пісальнік. Яго там і прадстаўлялі, як рэдактара “Glosu znad Niemna”. У канфэрэнцыі брала ўдзел і афіцыйная дэлегацыя Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international