ЗАЯВА ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у сувязі з сітуацыяй вакол газеты "Народная воля"

2005 2005-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія ўлады нанеслі самы моцны за апошні час удар па незалежнай прэсе. Адзіная штодзённая недзяржаўная беларуская газета "Народная воля" знаходзіцца пад пагрозай спынення выпуску - ужо 1 кастрычніка дзесяткі тысяч яе чытачоў могуць не атрымаць свайго любімага выдання.
Нягледзячы на тое, што рэдакцыя пералічыла па рашэнні суда больш за 70 млн. са 100 млн. рублёў па зыску дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча, дзяржаўныя чыноўнікі паспяшаліся скасаваць дачыненні падпарадкаваных ім служб (друкарні, сістэмы распаўсюду) з газетай. Прычыны, указаныя ў лістах аб спыненні дачыненняў ў газетай, уражваюць не толькі юрыдычнай непісьменнасцю, але і сваім адкрытым цынізмам.
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" расцэньвае дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да газеты "Народная воля" як яўна супрацьпраўны акт, накіраваны на знішчэнне незалежнага выдання напярэдадні важных грамадска-пвалітычных падзеяў.
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звяртаецца да беларускай і міжнароднай грамадскасці з заклікам выказаць салідарнасць з рэдакцыяй газеты "Народная воля" і заявіць пратэст у сувязі з далейшай эскалацыяй парушэнняў беларускімі ўладамі Канстытуцыі РБ, законаў краіны і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у галіне свабоды слова.
Прынята на паседжанні Праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 29.09.2005

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international