Жодзінскія міліцыянты абяцаліся правесці экспертызу друкаваных матэрыялаў БХД

2009 2009-08-06T10:45:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bxd_1.jpg

5 жніўня, пасля ператрусу, Паўла Красоўскага даставілі ў жодзінскі РАУС, дзе склалі пратакол адміністратыўнага затрымання. У яго ўзялі пісьмовае тлумачэнне свайго дачынення да кватэры, дзе праводзіўся ператрус, а таксама да матэрыялаў, што былі знойдзеныя на кватэры.

 

Сярод канфіскаваных матэрыялаў – відэакасеты, CD, DVD, газэты “Крыніца” і “Прамень”, бюлетэні і буклеты БХД, кнігі “Пакаяньне”, праваабарончая і экалагічная літаратура.

 

Парад тым як адпусціць актывіста, супрацоўнікі МУС паабяцалі правесці экспертызу канфіскаваных матэрыялаў, і, пры неабходнасці, выклікаць спадара Красоўскага пазовам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства