Ператрус на кватэры сябра БХД

2009 2009-08-05T14:30:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krasouski_pavel.jpg

На кватэры жодзінскага сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Юр’я Жылко пачаўся ператрус.


Актывіст “Маладога фронту” Павал Красоўскі паведаміў, што сам Юры Жылко зьехаў на заробкі і пакінуў яму даверанасьць на распараджэньне кватэрай. Міліцыянты паказалі Паўлу ордэр на “агляд кватэры”, падпісаны жодзінскім пракурорам. Яны сказалі, што, паводле іх апэратыўных дадзеных, на кватэры ёсьць наркатычныя рэчывы альбо рэчывы, якія ўтрымліваюць сьпірт. Насамрэч міліцыянты адразу пачалі шукаць літаратуру і забралі шэраг інфармацыйных матэрыялаў, сярод якіх бюлетэні БХД.

На пытаньне, у рамках якой крымінальнай справы дзейнічаюць міліцыянты, яны адказаць адмовіліся.

Павал Красоўскі паведаміў што раніцай у кватэру Юр’я Жылко спрабавалі зайсьці людзі ў цывільным. Яны адчынілі дзьверы кватэры нейкім прыстасаваньнем, але, зайшоўшы туды, убачылі чалавека і адразу сышлі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international