Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання "Наша Вясна"

2009 2009-08-05T19:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minust.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

 

Аб   адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання

(Грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Наша Вясна”) 

 

У Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінюст) 25.04.2009 паступілі матэрыялы, што маюць дачыненне да дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" (далей - ГПА). Пры іх вывучэнні ўстаноўлена наступнае.

 

Насуперак патрабаванню дадатка 2 да пастановы Мінюста ад 30.08.2005 №48 "Аб зацвярджэнні нарматыўных прававых актаў па пытаннях афармлення і разгляда дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), а таксама дзяржаўнай рэгістрацыяй і выключэннем з журнала дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкай на ўлік і зняццем з уліку іх арганізацыйных структур", ў спісе заснавальнікаў ГПА ўказаны звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці або з'яўляюцца скажонымі і тычацца шэрага асоб.

 

Прымаючы да ўвагі пералічанае, дасланы дакумент пад назваю "Спіс заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" нельга прызнаць юрыдычна значным. 3 гэтай нагоды неабходна лічыць, што ў Мінюст фактычна не прадстаўлены прадугледжаны арт.13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" (далей - Закон) як абавязковы спіс заснавальнікаў грамадскага аб'яднання.

Названая акалічнасць згодна з абзацам чацвёртым часткі трэцяй арт.15 Закона з'яўляецца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА.

 

Пералічаныя парушэнні маюць месца, нягледзячы на тое, што ў лісце аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА ад 02.03.2009 №06-12/145 ініцыятарам стварэння арганізацыі ўжо ўказвалася на аналагічныя парушэнні.

 

Другая частка назвы ГПА ("Наша Вясна") не адпавядае статуту гэтай арганізацыі.

Неадпаведнасць назвы грамадскага аб'яднання яго статуту згодна з абзацам пятым часткі трэцяй арт.15 Закона з'яўляецца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА.

 

Згодна з часткай другой арт.14 Закона адпаведны рэгіструючы орган мае права ажыццяўляць праверку дакладнасці дакументаў, якія прадстаўлены для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза грамадскіх аб'яднанняў. Гэта абавязвае прадстаўнікоў ствараемага грамадскага аб'яднання, саюза грамадскіх аб'яднанняў не ствараць перашкоды рэгіструючаму органу ў правядзенні такой праверкі.

 

Аднак прынятая на ўстаноўчым сходзе праграма ГПА, як і некаторая іншая інфармацыя, нягледзячы на афіцыйныя запыты Мінюста, кіраўніцтвам грамадскага аб'яднання не прадстаўлена рэгіструючаму органу. Акрамя таго, прадстаўнік ГПА таксама адмовіўся прадаставіць магчымасць правесці праверку дакладнасці дакумента, які тычыцца юрыдычнага адраса дадзенай арганізацыі.

 

Гарантыйны ліст адносна прадастаўлення памяшкання, дасланы ў Мінюст, не можа быць прызнаны ў якасці дакумента, што пацвярджае наяўнасць у ГПА юрыдычнага адраса. Таму трэба лічыць, што рэгіструючаму органу не прадстаўлены абавязковы дакумент, прадугледжаны арт.13 Закона, які б мог пацвердзіць наяўнасць у грамадскага аб'яднання юрыдычнага адраса. Гэтая акалічнасць згодна з абзацам чацвёртым часткі трэцяй арт.15 Закона з'яўляецца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА.

 

Учыненне вышэйназваных перашкодаў рэгіструючаму органу ў ажыццяўленні ім дзейнасці, прадугледжанай Законам, сведчыць аб ігнараванні норм заканадаўства з боку кіраўніцтва ГПА і іншых прадстаўнікоў арганізацыі.

 

Згодна са звесткамі, якія маюцца ў Мінюсце, многія з заснавальнікаў ГПА прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, многія з іх неаднаразова, у тым ліку за правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадка, а таксама правоў і свабод іншых асобаў.

 

На гэтыя акалічнасці звярталася ўвага кіраўніцтва ГПА ў лісце аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай арганізацыі (ліст ад 02.03.2009 №06-12/145). Тым не менш, прозвішчы асобаў-правапарушальнікаў амаль у поўным складзе зноў прысутнічаюць у спісе заснавальнікаў ГПА, які паступіў у Мінюст 25.04.2009.

Таксама маюцца прыклады ўзбуджэння крымінальных спраў у адносінах да пэўных заснавальнікаў ГПА.

 

Прымаючы да ўвагі выкладзенае, кіруючыся абзацамі чацвёртым і пятым часткі трэцяй арт.15 Закона, Мінюстам 25.05.2009 прынята рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА.

Гэтае рашэнне можа быць абскарджана ў месячны тэрмін у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

 

Намеснік Міністра     А.М.Бодак

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international