Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Анатоля Новіка - актывіста Брэсцкай раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).

2005 2005-09-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст раённай арганізацыя (ПКБ) Анатоль Новік паспрабаваў абскардзіць у судовым парадку рашэньне пра штраф у памеры 40 базавых адзінак (1020000 руб). Штраф быў вынесены за правядзеньне быццам бы «несанкцыянаванага сходу» ў двары аднаго з домоў у пасёлку Дамачава.

Скарга не задаволена на падставе таго, што «судом устаноўлена, што 9 ліпеня 2005 года арганізавалі і правялі сход у двары дома №95 па вуліцы Камсамольскай ў г.п.Дамачава. У мясцовыя органы за дазволам не зьвярталіся. (…) Сход быў праведзены не па юрыдычным адрасе пярвічнай партыйнай арганізацыі». Такім чынам партыйцы былі абвінавачаныя у тым, што правялі сход не па сваім юрыдычным адрасе – у кватэры, а ў двары.

Паспрабуем разабрацца, што адбылося. Дом №95 ў пасёлку Дамачава -- двухпавярховы, васьмікватэрны. А побач ёсьць тэрыторыторыя, перададзеная у пажыцьцёвае карыстаньне уладальніка кватэры Анатоля Новіка, у якой і мае юрыдычны адрас мясцовая партыйная арганізацыя. На гэтай тэрыторыі знаходзіцца летняя кухня, у якой і быў праведзены партыйны сход, які мясцовыя ўлады ўспрынялі як несанкцыянаваны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international