Большасьць участковых камісіяў была сфармаваная з прадстаўнікоў працоўных калектываў і сябраў камісіяў, вылучаных грамадзянамі. Пры гэтым назіраецца моцная тэндэнцыя стварэньня участковых камісіяў з прадстаўнікоў аднаго прадпрыемства.

2003 2003-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя, якая паступіла з рэгіёнаў у ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, сведчыць пра тое, што вялікая колькасьць участковых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, былі створаныя з працаўнікоў аднаго прадпрыемства.
Гарадзкія выканаўчыя камітэты і раёныя адміністрацыі актыўна выкарысталі права вылучэньня ў склад камісіяў ад структурных падразьдзяленьняў працоўных калектываў, у тым ліку, калектываў бюджэтнай сферы, і вылучэньне сябраў камісіяў ад грамадзянаў, якія, ў сваю чаргу, таксама зьяўляюцца супрацоўнікамі гэтых самых прадпрыемстваў. Фармальна, такі парадак вылучэньня ў склад камісіяў, не парушае палажэньні Выбарчага кодэксу, але сьведчыць пра аднабаковы і недэмакратычны склад гэтых камісіяў.
Так, у г. Наваполацку кожная асобная ўчастковая камісія прадстаўлена асобным працоўным калектывам. Напрыклад, участковыя камісіі участкаў № 7, 8 г. Наваполацка цалкам прадастаўленая працоўнікамі ААТ “Нафтан” і ягоных структурных падраздзяленьняў, участак № 9, 37, – працоўнымі ААТ “Полімер”. Іншыя камісіі горада прадстаўленыя працоўнымі калектывамі школаў, іншымі прадпрыемствамі і ўстановамі горада.
Такая самая сітуацыя назіраецца і ў г. Бабруйску, дзе кожная участковая камісія прадстаўлена адным працоўным калектывам. Пры гэтым, нярэдка ў склад камісіяў уваходзяць кіраўнікі прадпрыемстваў, з якіх яны сфармаваныя. Часта ў склад камісіяў, якія месцяцца ў будынках інтэрнатаў прадпрыемстваў, уваходзяць загадчыкі гэтых інтэрнатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і іх намесьнікі. Напрыклад, у склад участковай камісіі участка № 72, што месціцца ў інтэрнаце ААТ “Белшына” уваходзіць загадчыцца інтэрната № 5 гэтага прадпрыемства, ва ўчастковую камісію № 76, якая сфармаваная з прадстаўнікоў прафесійна-тэхнічнага каледжу ўваходзіць намесьнік дырэктара гэтага каледжу, а ва ўчастковую камісію участка № 70, сфармаваную з настаўнікаў СШ № 8 уваходзіць дырэктар гэтай школы і г.д.
У сёньняшняй сітуацыі, калі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў не былі ўключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а сфармаваныя камісіі складаюцца з працаўнікоў аднаго прадпрыемства, узьнікае небясьпека выкарыстаньня адміністратыўнага рэсурсу, ціску на свабоднае волевыяўленьне выбаршчыкаў.
Такі метад фармаваньня выбарчых камсіяў груба парушае прынцыпы незалежнасьці выбарчых камісіяў, робіць вельмі верагодным выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурсу, аказаньне ціску на волевыяўленьне выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international