Ваенкам не пускае актывіста за мяжу

2009 2009-08-05T09:24:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrus_cianiuta.jpg
Андрусь Цянюта, "Малады Фронт"

Андрусь Цянюта, "Малады Фронт"

4 жніўня гомельскі актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта атрымаў праз пошту паведамленьне за подпісам гарадзкога ваенкама Вячаслава Цацарына на часовае абмежаваньне выезду з Рэспублікі Беларусь.

У ім гаворыцца, што выезд абмежаваны на падставе рашэньня № 1033 ад 27 ліпеня “ў сувязі зь няяўкай на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу”.

Як паведамлялася, 22-гадовага спадара Цянюту выклікалі ў ваенкамат 24 ліпеня. Аднак туды ён не хадзіў, а даслаў даведку, што зьяўляецца студэнтам-завочнікам 3 курсу Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучоба дае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.

Андрусь Цянюта наважаны абскардзіць рашэньне на абмежаваньне выезду за межы Беларусі ў абласны ваенкамат.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international