viasna on patreon

Чарговы нумар «Народнай волі» выйшаў, але існаванне газеты па-ранейшаму пад пагрозай

2005 2005-09-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 верасня "Народная воля" здолела выпусціць чарговы нумар, аднак выхад газеты па-ранейшаму застаецца пад пагрозай, - паведамілі прадстаўнікам ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у рэдакцыі выдання. У "Народнай волі" апісаная маёмасць, арыштаваная папера, а банку выстаўлена патрабаванне спісаць з рахунку газеты і пералічыць суду 100 млн. рублёў. (Менавіта такой сумай суд Ленінскага раёну Менску ацаніў маральную шкоду, якую нібыта нанесла старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргею Гайдукевічу публікацыя ў "Народнай волі" пра магчымае супрацоўніцтва ЛДПБ з рэжымам Садама Хусэйна).

У нумары газеты за 27.09.2005 г. быў змешчаны зварот заснавальніка і галоўнага рэдактара "Народнай волі" Іосіфа Сярэдзіча да чытачоў і прыхільнікаў з просьбай дапамагчы сабраць сродкі на выплату штрафу. У звароце таксама прыводзіцца храналогія дзеянняў судовых выканаўцаў, у выніку якіх выхад газеты апынуўся пад пагрозай.

Першапачаткова судовыя выканаўцы прапанавалі рэдакцыі выканаць рашэнне суда да 25 жніўня г.г., аднак напярэдадні гэтай даты в.а. старшыні Мінгарсуда Турко прыпыніў яго выкананне.

20 верасня судовыя выканаўцы, без паўторнай прапановы выканаць рашэнне суда, пачалі вопіс маёмасці газеты. 21.09.2005 вопіс быў завершаны: продаж маёмасці "Народнай волі" быў забаронены, вялікая партыя паперы арыштаваная, а банкаўскі рахунак заблакаваны.

23.09.2005 рэдакцыя звярнулася са скаргай у парадку нагляду у Вярхоўны суд РБ і накіравала спецыяльнае хадайніцтва старшыню суда Валянціну Сукалу, у якім прасіла прыпыніць выкананне рашэння суда і гарантавала тэрміновае выкананне рашэння суда пасля праходжання ўсіх інстанцый у справе абскарджання.

"Важна зрабіць усё, каб краіна, грамадства не згубілі адзіную штодзённую недзяржаўную газету "Народная воля", - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства