Алесь Бяляцкі: "Улады баяцца міжнароднага розгаласу пра суд над праваабаронцамі"

2009 2009-08-04T20:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_bialiatski8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" пракаментаваў забарону на ўезд у Беларусь прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн, якая збіралася прысутнічаць на судовым працэсе па нерэгістрацыі "Нашай Вясны".

"Прычына, з якой Сухайр Белхасэн не ўпусцілі ў Беларусь, мне здаецца відавочнай, яна ляжыць на паверхні. На 10 жніўня прызначаны разгляд справы пра нерэгістрацыю праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" ў Вярхоўным судзе. На судовым слуханні планавала прысутнічаць і Сухайр Белхасэн. А улічваючы яшчэ і той факт, што я з'яўляюся віцэ-прэзідэнтам FIDH, улады пабаяліся дапусціць міжнародны розгалас гэтага судовага працэсу"-- заяўляе Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97.

Алесь Бяляцкі  нагадвае, што Міжнародная федэрацыя правоў чалавека і, у прыватнасці, сама Сухайр Белхасэн не раз крытыкавалі беларускія ўлады за невыкананне правоў чалавека ў краіне.

"Сухайр Белхасэн жорстка крытыкавала стан правоў чалавека ў Беларусі, -- кажа праваабаронца. -- Яна неаднаразова выказвала сваё меркаванне беларускім уладам. FIDH рыхтаваў і працягвае рыхтаваць зводкі пра парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне. Нядаўна праваабарончая арганізацыя распрацавала прэс-рэліз пра беларускіх палітвязняў. У тым ліку FIDH пісаў пра суд над удзельнікам "Працэсу 14-ці" Арцёмам Дубскім. Вядома ж, усё гэта не падабаецца беларускім уладам. Як паказвае практыка, улады скіраваныя выключна на эканамічныя зносіны з ЕЗ. Пры гэтым яны абсалютна мэтанакіравана працягваюць стрымліваць развіццё нефармальных арганізацыяў, дыялог няўрадавых арганізацыяў Беларусі і Еўропы. Улады спрабуюць трымаць нашае грамадства ў стане закрытасці, ізаляцыі. Гэта паказвае, што яны не жадаюць выконваць правы чалавека ў краіне. І, такім чынам, не гатовыя да паўнапраўнага, поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Еўразвязам".

Алесь Бяляцкі нагадвае, што адмова ў выдачы візы Сухайр Белхасэн - зусім не першы выпадак, калі ўлады не ўпускаюць у Беларусь прадстаўнікоў Еўразвяза, якія крытыкуюць рэжым.

Напрыклад, у канцы ліпеня ў Менскім аэрапорце быў затрыманы дацкі праваабаронца Енс Крысціян Люткен. Праваабаронцу, які меў дзейсную беларускую візу, пратрымалі ноч у зачыненым памяшканні ў аэрапорце з невядомымі людзьмі, а 24 ліпеня раніцай яму аддалі пашпарт са штампам, які забараняе ўезд у Беларусь. У інтэрв'ю СМІ Люткен заяўляў, што яго не ўпусцілі ў Менск па палітычных матывах.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international