Прэзідэнту FIDH Сухайр Белхасэн адмовілі ў атрыманьні беларускай візы

2009 2009-08-04T19:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belhassen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сухайр Белхасэн

Сухайр Белхасэн

Прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн было адмоўлена ў атрыманьні візы ў беларускім кансуляце ў Парыжы.

Пад час свайго плануемага  візіту ў Беларусь спадарыня Белхасэн намервалася сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, абмеркаваць сітуацыю з дэмакратызацыяй беларускага грамадства, а таксама прыняць удзел у слуханьні справы па адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” у Вярхоўным Судзе, якое пачнецца 10 жніўня. Пытаньне з хранічнай нерэгістрацыяй праваабарончага аб'яднаньня "Наша Вясна", як і іншых грамадскіх арганізацый хвалюе і непакоіць міжнародныя правабарончыя арганізацыі, у тым ліку і FIDH.

Увосень 2007 года  Прэзізэнт FIDH  Сухайр Белхасэн упершыню наведала Беларусь. Пад час знаходжання ў Менску яна накіравала афіцыйныя лісты ў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі ды іншыя ўстановы, у якіх прасіла аб сустрэчы з кіраўніцтвам гэтых ведамстваў. Аднак афіцыйныя асобы праігнаравалі яе зварот.

Нагадаем, што з 2004 года ліквідаваны ўладамі праваабарончы цэнтр “Вясна” з’яўляецца сябрам гэтай уплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 155 арганізацый з многіх краін свету.  У 2007 годзе беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага абралі віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international