Факты моўнай дыскрымінацыі ваеннаслужачага Вячоркі разгледзіць ваенная пракуратура

2009 2009-08-04T17:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зварот праваабаронцаў па фактах моўнай дыскрымінацыі ваеннаслужачага Франака Вячоркі будзе разглядаць Беларуская ваенная пракуратура. Пра гэта прадстаўнікам ПЦ “Вясна” ў афіцыйным лісце паведаміў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры, начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войску і на транспарце саветнік юстыцыі А. А.  Бязуглы.

27 ліпеня праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч звярнуліся да Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава і Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Ф. Вячорку ды іншых беларускамоўных служачых ў сувязі з выкарыстаннем імі  беларускай мовы пры праходжанні  вайсковай службы.

Генпракуратура абавязала ваеннага пракурора паведаміць пра вынікі разгляду зварота яго аўтарам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international