Правакацыя супраць выдаўцоў бюлетэняў у Клецку і Нясвіжы

30 ліпеня ў Клецку з’явіліся ананімныя ўлёткі, стылізаваныя пад нясвіжскі незалежны бюлетэнь «Брама», што выдае Алесь Язвінскі. У іх ўтрымліваецца зневажальная інфармацыя для выдаўца незалежнага клецкага бюлетэня Сяргея Панамарова.

 

Актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Панамароў паведаміў «НН», што на яго думку, гэта працяг змагання раённай пракуратуры з незалежным выданнем — бюлетэнем «Бойкі Клецк». Паводле яго словаў, тэкст відавочна напісаны прафесійным журналістам, ён нават падазрае аднаго з мясцовых супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. «Я на свае вочы бачыў, як ён, гэты журналіст, 3 ліпеня размаўляў з супрацоўнікамі міліцыі і КДБ. Мяне папярэдзілі, што ён шчыльна супрацоўнічае з Камітэтам» — патлумачыў С. Панамароў.

Выдавец нясвіжскай «Брамы» Алесь Язвінскі таксама выказвае думку пра прафесіянальнае выкананне ўлёткі:

«Стыль прафесійны, чалавек валодае рознабаковай інфармацыяй. Змест улёткі — суцэльны бруд, правакацыя».

 

Спадар Язвінскі мяркуе, што за гэтай правакацыяй найхутчэй стаіць КДБ. Ён кажа, што ва ўлётцы выкарыстаная цытата з апошняга нумару «Брамы», ніводзін асобнік якога ў Клецк не патрапіў. «Нават у Панамарова гэтага нумару не было» — гаворыць ён і дадае, што будзе рыхтаваць заяву ў праваахоўныя органы.

 

Нагадаем, што пракурор Клецкага раёну Валерый Карабко звінаваціў Сяргея Панамарова ў тым, што ён, «не з’яўляючыся рэдактарам сродку масавай інфармацыі і не зарэгістраваўшыся ў якасці юрыдычнай асобы, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі, без праходжання дзяржаўнай рэгістрацыі… працягвае выдаваць друкаваны сродак масавай інфармацыі». У сувязі з гэтым Панамарову Клецкай раённай пракуратурай 9 чэрвеня 2009 году было вынесенае папярэджанне.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international