Беларуская пракуратура вынесла папярэджаньне Ірыне Халіп за публікацыю артыкулу “Час выкідаць граблі” у расейскай “Новой газете”.

2005 2005-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напачатку жніўня артыкул “Час выкідаць граблі” расейскае выданьне “Новая газета” надрукавала з пытаньнем “Ці адбудзецца рэвалюцыя ў Беларусі?”. У артыкуле журналістка Ірына Халіп аналізавала сытуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі. Аўтарка артыкулу зрабіла выснову, што беларуская ўлада зьменіцца ў выніку вулічнай рэвалюцыі.

Пракуратура кваліфікавала выказваньні журналісткі як заклікі да дэстабілізацыі грамадзкага парадку і зьмены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь неправавымі сродкамі. Ірыну Халіп выклікалі ў аддзел нагляду за захаваньнем канстытуцыйных правоў грамадзянаў Рэспубліканскай пракуратуры і там зачыталі папярэджаньне.

На думку Ірыны Халіп гэтая сытуацыя ёсьць пацьвярджэньнем высноваў артыкулу: “Маё папярэджаньне вельмі красамоўна сьведчыць аб тым, што ўлада сама вельмі добра ведае, як і калі яна будзе зьмяняцца. Я проста агучыла тое, што ведаюць ужо ўсе. Вельмі шкада, што супрацоўнікі беларускай пракуратуры ня вельмі неадукаваныя. Нікому зь іх у галаву не прыйдзе вынесьці папярэджаньне, напрыклад, “Нью-Ёрк Таймс”, альбо “Вашынгтон Пост”. А вось публікацыі ў расейскай прэсе выклікаюць у іх вельмі моцную рэакцыю.”

Ірына Халіп атрымала першае папярэджаньне за сваю публікацыю. Раней пракуратура распачынала крымінальныя справы. Журналістку выклікалі, размаўлялі зь ёй, але ўсё абыходзілася без нэгатыўных наступстваў.

Супрацоўнік аддзелу Сьвятаслаў Гарэлік папярэдзіў журналістку аб тым, што ў выпадку публікацыі новых артыкулаў з падобнымі выказваньнямі, пракуратура будзе кваліфікаваць іх як заклікі да гвалтоўнай зьмены ўлады. Паводле крымінальнага кодэксу, за гэта прадугледжана пакараньне пазбаўленьнем волі тэрмінам ад аднаго да пяці гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international