У Лідзе зноў затрымалі маладафронтаўца за ўлёткі пра Дубскага
Затрыманне адбылося 29 ліпеня пасьля 23-й гадзіны каля гарадзкога парка. Вадзім Бароўскі расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьня Арцёма Дубскага.
Маладзёна адвялі ў пастарунак, дзе ён склаў тлумачэньні, пасьля чаго адпусьцілі. У пастарунку Вадзім Бароўскі прабыў больш за гадзіну.
За бягучы тыдзень гэта ўжо другі ягоны прывод у міліцыю. 27 ліпеня В. Бароўскі быў затрыманы за расклейваньне ўлётак з яшчэ адным маладафронтаўцам. У іх таксама бралі тлумачэньні, пасьля чаго адпусьцілі.
















