Паказальны суд над алкаголікамі
Выязное пасяджэнне суда адбылося ў Гарадзішчанскім сельскім выканкаме пад Пінскам. На судзе прысутнічалі больш за 30 чалавек.
Пінскія суддзі выпраўлялі мясцовых выпівох у лячэбна-працоўны прафілакторый. У выніку "папраўляць" сваё здароўе паехалі 7 пінчукоў. Астатнія змаглі ўбачыць, што іх чакае ў будучыні, калі не адумаюцца.
Мясцовыя ўлады лічаць, што паказальнымі судамі спыняць алкагалізацыю жыхароў вёсак.
















