Адзіная ў Беларусі штодзённая недзяржаўная газэта “Народная воля” ў бліжэйшыя дні можа спыніць выхад.
27.09.2005.
У рэдакцыі газэты апісаная маёмасьць, арыштаваная папера, банкаўскі рахунак "Народнай волі" заблякаваны, пакуль ня будзе выплачаная кампэнсацыя 100 мільёнаў рублёў лідэру Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргею Гайдукевічу ў адпаведнасьці з пастановай суду Ленінскага раёну, паведаміла радыё Свабода.27 верасьня ў “Народнай волі” на беларускай і расейскай мовах надрукаваны зварот заснавальніка і галоўнага рэдактара газэты Іосіфа Сярэдзіча з заклікам да ўсіх грамадзянаў Беларусі дапамагчы газэце выплаціць кампэнсацыю 100 мільёнаў рублёў. Менавіта столькі суд Ленінскага раёну Менску прысудзіў выплаціць дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Сяргею Гайдукевічу ў якасьці матэрыяльбнай кампэнсацыі ў сувязі з публікацыяй у “Народнай Волі” артыкулу пра супрацоўніцтва Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі з рэжымам Садама Хусэйна і выдзяленьні ёй спэцыяльных ільготных квотаў на атрыманьне нафты.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









