Адзіная ў Беларусі штодзённая недзяржаўная газэта “Народная воля” ў бліжэйшыя дні можа спыніць выхад.

2005 2005-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рэдакцыі газэты апісаная маёмасьць, арыштаваная папера, банкаўскі рахунак "Народнай волі" заблякаваны, пакуль ня будзе выплачаная кампэнсацыя 100 мільёнаў рублёў лідэру Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргею Гайдукевічу ў адпаведнасьці з пастановай суду Ленінскага раёну, паведаміла радыё Свабода.

27 верасьня ў “Народнай волі” на беларускай і расейскай мовах надрукаваны зварот заснавальніка і галоўнага рэдактара газэты Іосіфа Сярэдзіча з заклікам да ўсіх грамадзянаў Беларусі дапамагчы газэце выплаціць кампэнсацыю 100 мільёнаў рублёў. Менавіта столькі суд Ленінскага раёну Менску прысудзіў выплаціць дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Сяргею Гайдукевічу ў якасьці матэрыяльбнай кампэнсацыі ў сувязі з публікацыяй у “Народнай Волі” артыкулу пра супрацоўніцтва Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі з рэжымам Садама Хусэйна і выдзяленьні ёй спэцыяльных ільготных квотаў на атрыманьне нафты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international