Узбуджаная грамадзянская справа па нерэгістрацыі бярозаўскай "Спадчыны"

2009 2009-07-28T17:03:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg

Гарадзенскі абласны суд узбудзіў грамадзянскую справу па скарзе дэмакратычных актывістаў з Бярозаўкі на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага культурна-асветніцкага аб’яднання “Спадчына”.

 

Упраўленне юстыцыі абгрунтавала адмову тым, што пададзеныя на рэгістрацыю дакуманты не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству.

 

У свой час старшыня аб’яднання “Спадчына” Сяргей Трафімчык лічыць падставы , па якіх адмоўлена ў рэгістрацыі, надуманымі і звязвае нежаданне ўладаў рэгістраваць незалежную арганізацыю з палітыкай дзяржавы, накіраваную  на негатыўнае стаўленне да праяваў адраджэння беларускасьці:

 

- На мой погляд, улады не маюць вялікага жадання адраджаць беларускасць-і я гэта звязваю ў першую чаргу з тым,што людзі, якія вызнаюць сябе беларусамі-яны больш імкнуцца да незалежнасці і досьць крытычна ставяцца да існуючай улады.

 

Актывісты  культурніцка-асветніцкага аб’яднання "Спадчына" не выключаюць,што ў выпадку адмоўнага рашэння судовай установы яны звернуцца са скаргай у Вярхоўны суд.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international