У рэгіёнах пачалася кампанія за вяртанне ільготаў насельніцтву

Гомельскія абласныя дэмакратычныя сілы пачалі палітычную кампанію за ўвядзенне ў рэгіёне ільготаў для сацыяльна слабых катэгорыяў грамадзянаў.

 

На думку Кардынацыйнай Рады АДС, крызісныя з'явы ў эканоміцы, якія нарастаюць, робяць жыццё людзей, пазбаўленых (у перыяд адноснага дабрабыту), дзяржаўнай падтрымкі, проста невыносным.

 

Адзін з лідэраў мясцовых АДС Васіль Палякоў распавёў odsgomel.org пра сутнасць кампаніі, якая праводзіцца.

 

«Паўнамоцтвы мясцовых саветаў прадугледжваюць магчымасць для «дэпутатаў» мясцовага ўзроўня ўводзіць сваім рашэннем ільготы для грамадзянаў, -- кажа Васіль Палякоў. -- Таму мы ініцыюем збор подпісаў пад зваротамі да дэпутатаў абл-, гар- і райсаветаў, з тым, каб людзі, якія называюць сябе народнымі абраннікамі, выступілі з ініцыятывай вяртання ільготаў найболш слабым катэгорыям: пенсіянерам, студэнтам, дзецям, інвалідам і г. д. Відавочна, калі яшчэ год таму ўлада магла казаць пра тое, што ільготы - гэта капейкі ў агульным бюджэце сям'і, дык сёння, з нарастаннем у краіне эканамічнага крызісу, гэта ўжо не так. Зараз шмат якім людзям гэтыя «капейкі» маглі б рэальна дапамагчы звесці канцы з канцамі».

 

Па словах Васіля Палякова, подпісы грамадзянаў збіраюцца двума метадамі: прамым абыходам кватэраў, а таксама праз «зваротную сувязь». Гэта значыць, што сярод грамадзянаў распаўсюджваюцца ўлёткі з тэкстам звароту да «дэпутата».

 

«Такім чынам мы хочам не толькі сабраць патрэбную колькасць подпісаў, але і абудзіць актыўнасць у людзях, паказаць, што за свае правы можна і трэба змагацца. Гэта тым больш важна, што на носе новыя выбары ў мясцовыя саветы, і людзі павінны ўбачыць на сваім досведзе: ці годныя цяперашнія «дэпутаты» пераабрання, ці не», -- заяўляе Палякоў.

 

У цяперашні час праца па зборы подпісаў за вяртанне ільготаў таксама ідзе ў Жлобіне, Светлагорску, Добрушы, Рэчыцы, Калінкавічах.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international