У Лідзе затрымалі маладафронтаўцаў за распаўсюд налепак "Свабоду Дубскаму!"
Уначы на 28 ліпеня ў раёне чыгункі міліцыянты затрымалі актывістаў Лідзкага Маладога Фронту Вадзіма Бароўскага і Кастуся Ліцьвінскага за распаўсюд налепак "Свабоду Дубскаму!".
Супрацоўнікі міліцыі адвезьлі маладзёнаў у райадзьдзел.
"У райадзьдзеле міліцыянты ня ведалі, які артыкул нам "прышыць", таму паклалі на стол Крымінальны кодэкс і заявілі - выбірайце самі", - распавядае Вадзім Бароўскі.
У рэшце рэшт у хлопцаў узялі тлумачэньні і, сканфіскаваўшы некалькі ўлётак, праз 3 гадзіны адпусьцілі на свабоду.
















