viasna on patreon

Масавыя арышты ў Дзень незалежнасці ў Менску

2009 2009-07-28T12:05:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja_27lipenia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Супрацоўнікі АМАПа арыштавалі 20 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія збіраліся адзначыць у цэнтры Менска 19-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.

 

27 ліпеня ў 19 гадзінаў актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» збіраліся правесці ў скверы Янкі Купалы флэш-моб, прымеркаваны да Дня Незалежнасці. Кожны з маладых людзей дастаў Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі і стаў зачытваць яе ўслых. Літаральна праз некалькі хвілінаў актывістаў сталі затрымліваць супрацоўнікі АМАПа ў цывільным. Апазіцыянераў схапілі, пасадзілі ў аўтобусы і павезлі ў Цэнтральны РУУС Менска.

 

Частка затрыманых была вызваленая з міліцэйскіх аўтобусаў. У РУУС даставілі моладзевых лідараў Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Алега Ладуцьку, актывістаў Паліну Кур'яновіч, Марыну Залеўскую і Ігара Міхайлава.

 

У аддзяленні міліцыі апазіцыянераў пратрымалі каля трох гадзінаў, пратаколаў у дачыненні да затрыманых не склалі.

 

«З аднаго боку Лукашэнка любіць размаўляць пра неабходнасць захоўваць незалежнасць краіны, а з іншага боку ў такі важны дзень, калі была прынятая Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі, беларусаў арыштоўваюць толькі за чытанне ўслых гэтага дакумента! Гэта кажа пра стаўленне ўладаў і да суверэнітэту краіны, і да яе гісторыі, і да традыцыяў. Амапаўцы, якія арыштавалі нас, калі чыталі канфіскаваную ў нас дэкларацыю, пыталіся, у чым яе адрозненне ад Канстытуцыі. Яны нават не ведаюць розніцы! Гэта кажа пра тое, на якім узроўні знаходзіцца правасвядомасць беларускага АМАПа», -- заявіў у інтэрв'ю сайту www.charter97.org актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

 

Нагадаем, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

 

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі абвесціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і поўнасць дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх стасунках».

 

Менавіта з гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. 27 ліпеня было абвешчана Днём незалежнасці Беларусі.

 

Афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства