Падчас малітоўнай сустрэчы ў Івянцы затрымалі Насту Палажанку

2009 2009-07-27T10:38:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palazhanka_nasta.jpg
Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч

На малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, што праходзіла на выходных, здарылася ганебная падзея: каталіцкія маладзёны затрымалі маладафронтаўку Насту Палажанку за распаўсюд буклетаў на нацыянальную тэматыку.

 

У суботу, 25 ліпеня, ўвечары падчас канцэрту на моладзевым чуваньні ў Івянцы каля дзесяці юнакоў-дружыньнікаў з каталіцкай моладзі затрымалі намесьніцу старшыні “Маладога Фронту” Насту Палажанку, якая раздавала юнакам буклеты “Сьцяг і герб Беларусі”.

 

Па словах дзяўчыны, хлопцы акружылі яе са словамі: “Тут малітоўная сустрэча, а не палітычная акцыя”.

 

“У буклеце пра палітыку ні слова. Калі я прапанавала маладзёнам паглядзець зьмест буклета, яны адмовіліся і запатрабавалі паказаць сумку. У адказ на маё “не”, яны адвялі мяне да міліцыянтаў, што ахоўвалі лягер”, - распавядае Наста Палажанка. – “Дарэчы, хлопцы-дружыньнікі ведалі, што на сустрэчы прысутнічаюць маладафронтаўцы і мэтанакіравана шукалі нас. Пасьля майго затрыманьня, яны пачалі глядзець заплечнікі і ў іншых маладзёнаў”.

 

Насту Палажанку адвезьлі ў райадзьдзел Івянца. Міліцыянты склалі пратакол выманьня двух дзясяткаў буклетаў і праз паўтары гадзіны адпусьцілі дзяўчыну на свабоду.

 

“Малітоўная сустрэча – гэта месца яднаньня з Богам і калі адчуваеш Яго прысутнасьць і любоў, страху няма. Таму Ян Павал II казаў “Ня бойцеся!”. Дзеяньні хлопцаў, якія мяне затрымлівалі – праява страху, якога ня мусіць быць у шчырага верніка. У Івянцы ў касьцёле знаходзіцца белая палатніна з чырвоным крыжом. Сканфіскоўвываць буклеты, у якіх распавядаецца аб галоўнейшым хрысьціянскім сымбалю Беларусі – бел-чырвона-белым сьцягу Хрыста – гэта блюзьнерства”, - камэнтуе непрыемны выпадак Наста Палажанка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international