Да ўвагі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасці: разгляд скаргі праваабаронцаў пераносіцца

2009 2009-07-25T23:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 27 ліпеня ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на адмову ў дзяржрэгістрацыі, аднак у сувязі з ад'ездам прадстаўнікоў грамадзкага аб'яднання паседжанне не адбудзецца. 

Нагадаем, што 16 ліпеня перад пачаткам слуханняў па скарзе заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржрэгістрацыі ў Вярхоўным судзе Беларусі  адбылася папярэдняя гутарка, на якой прысутнічалі прадстаўнік Мінюста Аляксандр Харытон і праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Яны далі тлумачэнні па сутнасці справы, з якіх вынікае, што ніякіх прававых і юрыдычных падставаў для адмовы ў рэгістрацыяі ГПА “Наша Вясна” няма, і вылучаныя прэтэнзіі нельга назваць абаснаванымі падставамі. Паколькі Мінюст у трэці раз адмовіў праваабаронцаў у легалізацыі сваёй дзейнасці, што яскрава сведчыць пра сістэматычнае парушэнне права на свабоду стварэння асацыяцыяў, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч адкрыта заявілі, што будуць працягваць сваю дзейнасць ад імя Праваабарончага цэнтра "Вясна", ліквідаванага ўладамі ў кастрычніку 2003 году.

Ход папярэдняй гутаркі ў Вярхоўным судзе і аргументы, прыведзеныя прадстаўніком Мінюста, даюць падставы прагназаваць, што Вярхоўны суд зноў выканае палітычную замову і падтрымае раней прынятае палітычнае рашэнне аб нерэгістрацыі “Нашай Вясны”. Між тым праваабаронцы намераны скарыстацца ўсімі нацыянальнымі сродкамі абароны сваіх правоў, каб ужо ў другі раз звярнуцца ў Камітэт па правам чалавека ААН. 

Па прычыне немагчымасці прысутнічаць на судовым паседжанні заснавальнікам ГПА "Наша Вясна", якія маюць права прадстаўляць інтарэсы аб'яднання ў судзе, аб чым яны папярэдзілі Вярхоўны суд, разгляд скаргі пераносіцца. Дата пачатку працэсу будзе паведамлена пазней.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international