Міліцыянты правялі ператрус у кватэры пінскага актывіста

Міліцыянты канфіскавалі ў Канстанціна Чувака перапіску з чыноўнікамі, судамі, палітычную літаратуру, дыскі.

 

Міліцыянты пачалі тэлефанаваць актывісту з 7 гадзін раніцы, але ён не адчыняў дзверы і адключыў тэлефон, бо ў доме спала малое дзіця.  Тады супрацоўнікі праваахоўчых органаў скарысталіся пад'ёмнікам, каб трапіць на шосты паверх. Супрацоўнікі міліцыі прадэманстравалі Канстанціну Чуваку санкцыю на вобыск, падпісаную пракурорам, і пачалі ператрус кватэры.

 

Як стала вядома, прычынай неадкладнага візіту стражаў парадку стала нядаўняя раздача актывістам некалькіх экземпляраў "Пінскай газеты" на мясцовым рынку "Сонечны". Нібыта некалькі чалавек напісалі ў міліцыю заяву, што Канстанцін Чувак распаўсюджваў на рынку палітычную літаратуру.

 

Міліцыянты канфіскавалі ў Канстанціна Чувака перапіску з чыноўнікамі, судамі, палітычную літаратуру, дыскі і разам з адзінаццацімесячным дзіцём павезлі ў Пінскі ГАУС для дачы тлумачэнняў.

 

Актывіст выказвае думку, што нервовая рэакцыя міліцыі і пракуратуры тлумачыцца тым, што на першай старонцы "Пінскай газеты" змешчаны  крытычны матэрыял пра пракурораў Пінскага раёну Тураўца, Андрыевіча і Масло.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international