Украінскія эколагі падалі скаргу на Беларусь за меркаванае будаўніцтва АЭС

2009 2009-07-23T12:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Украінская экалагічная грамадская арганізацыя "Экаклуб" падала скаргу на Беларусь. Нашую краіну вінавацяць у невыкананні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце (ЭСПО) з нагоды запланаванага будаўніцтва АЭС.

 

Як паведамляе БелаПАН, скарга накіраваная ў сакратарыят Канвенцыі ЭСПО, які знаходзіцца ў Жэневе. У ёй гаворыцца, што Беларусь, якая падпісала канвенцыю, парушыла яе патрабаванні ў дачыненні да планаванага будаўніцтва атамнай станцыі. Краіны ЭСПО на этапе прыняцця рашэння пра стварэнне прамысловых, энергетычных і іншых аб'ектаў павінны інфармаваць суседнія краіны. Яны павінны паведаміць пра намер прыняць рашэнне і яго магчымыя наступствы, правесці кансультацыі з суседнімі краінамі. Аднак Беларусь не інфармавала ні Ўкраіну, ні якія-небудзь іншыя краіны пра магчымыя наступствы рашэння аб будаўніцтве АЭС.

 

Па словах украінскіх эколагаў, асноўная мэта скаргі на Беларусь — прыцягнуць увагу ўкраінскай і міжнароднай грамадскасці да пытання будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі і праблеме забеспячэння яе бяспекі. Яны адзначаюць, што без кантролю грамадскасці, у тым ліку і міжнароднай, аператары атамных станцый маюць схільнасць змяншаць верагоднасць рызыкі і перабольшваць бяспеку.

 

Напрыклад, падчас нядаўняга візіту ў Кіеў нямецкі міністр аховы навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і ядзернай бяспекі Зігмар Габрыэль на сустрэчы з грамадскасцю заявіў, што ўкраінскія атамныя станцыі не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, якія існуюць у ЕС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international