У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

2009 2009-07-23T11:58:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/petlja1.jpg
Смяротнае пакараньне

Смяротнае пакараньне

Суд Мінскай вобласці 22 ліпеня вынес вырак забойцам работнікаў СВК «Бальшавік Агра» (Салігорскі раён). Адзін з злачынцаў асуджаны да смяротнага пакарання, другі - да пажыццёвага зняволення, паведамляе БЕЛТА.

 

Асуджаныя арганізавалі 27 лютага каля вёскі Крывічы засаду на машыну з грашыма для работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства. Злачынцы падрабязна падрыхтавалі план нападу. Легкавік напароўся на загадзя ўсталяваныя самаробныя калючкі. Машыну развярнула ўпоперак дарогі.

 

Былі забітыя галоўны эканаміст гаспадаркі, а таксама кіроўца. З салону нападнікі забралі 73 мільёны рублёў — заробак працаўнікоў тутэйшага СВК.

 

Непадалёк ад месца злачынства нападнікі разабралі і выкінулі зброю, сотавыя тэлефоны і пазбыліся вопраткі.

 

Справу раскрыў звычайны ўчастковы з Салігорскага раёну. Ён быў выклік на дом у сувязі са сваркай мужа і жонкі. І ўчастковы ўбачыў абутак, які супадаў з тым, што быў зафіксаваны на месцы злачынства. Па справе былі арыштаваныя тры чалавекі. Адзін з іх пражываў з жанчынай, якая ведала працэдуру прывозу грошай. Дарэчы, гэтая жанчына атрымалася 13 гадоў турмы за дапамогу ў падрыхтоўцы.

 

Нагадаем, 23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Савету Еўропы прыняла рашэнне, што Беларусі будзе вернуты статус спецыяльнай запрошанай у арганізацыі толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Тым не менш гэта ўжо другі смяротны прысуд вынесены ў Беларусі пасля пасяджэння ПАРЕ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international