Лябедзька просіць міністра МУС адказаць за сваіх супрацоўнікаў
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіраваў зварот на імя міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова.
У звароце палітык прапануе міністру патлумачыць дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных справаў Жодзінскага ГУУС.
У пятніцу міліцыя зрабіла спробу прадухіліць раздачу недзяржаўнай газеты «Новы час» на прахадной завода БЕЛАЗ. Былі затрыманыя шэсць актывістаў АГП і арганізацыі «Маладыя дэмакраты». Канфіскавана 500 асобнікаў газеты «Новы час».
Лідэр АГП задае пытанне міністру: «Чаму кваліфікацыя супрацоўнікаў міліцыі ў Менску дазваляе на месцы вызначыць, што газета «Новы час» зарэгістраваная ў вызначаным парадку і яе распаўсюд не патрабуе ніякіх ўзгадненняў, а ў Жодзіна гэта не пад сілу 14 супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія праводзілі спецаперацыю па затрыманні дэмакратычных актывістаў?»
Анатоль Лябедзька прапаноўвае правесці расследаванне інцыдэнту, які адбыўся, і вярнуць незаконна канфіскаваную інфармацыйную прадукцыю, паведамляе сайт www.ucpb.org.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















