Зарэмбюк супраць ваеннай камендатуры

2009 2009-07-22T12:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zarembuk.jpg

Ваенная пракуратура па нагляду за законнасцю ў ворганах памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць затрыманні  рэгіянальнага каардынатара руха “За свабоду” па Гарадзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка палітычна матываванымі.

У сувязі са шматразовымі затрыманнямі на мяжы Беларусі і правядзенні мытных даглядаў Алесь Зарэмбюк звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем  патлумачыць прычыны пільнай увагі да сваёй асобы з боку памежных службаў.

Аднак, па словах дэмакратычнага актывіста, адказаў на свае пытанні ён не атрымаў:

- У адказе не патлумачана, чаму кожны раз пры перасячэнні мяжы мяне затрымліваюць і  праводзяць асабісты дагляд з мэтай знайсці электронныя носьбіты інфармацыі, якія ўтрымліваюць матэрыялы антыканстытуцыйнай накіраванасці, а таксама іншыя звесткі, што могуць наснесці шкоду дзяржаве.

Алесь Зарэмбюк не выключае, што  дзеля адстойвання сваіх інтарэсаў  звернецца ў суд, які і павінен  будзе высветліць законнасць ягоных затрыманняў супрацоўнікамі мытнай і памежнай службаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international