У Віцебску адбыліся ператрусы ў апазіцыйных актывістаў: шукалі зброю і выбухоўку, забіралі ўлёткі і сьцягі

2005 2005-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыя актыўна шукае арганізатараў выбуху ў Віцебску 22 верасня. Затрыманыя 5 падазраваных. Як паведаміла Радыё Свабода, пад падозраньнем аказаліся і маладыя актывісты апазыцыі, у якіх 23-24 верасьня былі праведзеныя дома ператрусы. Прадстаўнікі аддзелаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю напачатку пыталіся пра выбуховыя рэчывы, але забіралі з сабою ўлёткі, партыйныя дакумэнты ды бел-чырвон-белыя сьцягі. На думку моладзевых актывістаў, сілавыя структуры выкарыстоўваюць складаную сытуацыю ў горадзе, каб перадусім аказаць на іх маральны ціск.

Кіраўніка тутэйшай маладзёвай філіі АГП Дзяніса Дзянісава на той час дома не было, аднак міліцыянты патлумачылі ягоным бацькам, што шукаюць арганізатараў выбуху 22-га верасьня ці датычныя да гэтых падзеяў доказы. Аднак, паводле іхнага аповяду, большую частку часу міліцыянты правялі ў сынавым пакоі, і, не знайшоўшы нічога больш падазронага, забралі з сабою дыскі з вядомымі палітычнымі мультфільмамі, дакумэнты, якія Дзяніс прывозіў з сэмінараў у Польшчы ды Украіне, а таксама аркушы з подпісамі за наданьне імя Васіля Быкава адной з вуліц горада.

Прыблізна па такім самым сцэнары праходзіў ператрус і ў кватэры кіраўніка “Маладога фронту” Віктара Шляхціна, у сябра моладзевай суполкі “Седьмая грань” Сьцяпана Цішуціна, Выбуховых прыстасаваньняў там не знайшлі, але калі ў кватэру Цішуціных паспрабавалі ўвайсьці праваабаронца Валеры Шчукін і сябар Беларускага Хельсінскага Камітэту Павал Левінаў, прысутныя там міліцыянты загадалі ім зараз жа пакінуць памяшканьне , паабяцаўшы за непадпарадкаваньне выклікаць на дапамогу АМОН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international