16 ліпеня, у Дзень Салідарнасці, у Беларусі былі затрыманыя звыш 60 актывістаў

2009 2009-07-20T09:09:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/solidarnosty_16.jpg

Усяго ў Дзень Салідарнасьці ў Беларусі было затрымана звыш 60 чалавек, якія выходзілі на вуліцы, каб выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі. Ва ўсіх выпадках гэтым разам міліцыянты не складалі пратаколы і не даводзілі справу да судовага разьбіральніцтва.


Спачатку ўчора позна ўвечары выйшлі затрыманыя на подступах да Кастрычніцкай плошчы ў Менску лідэр Маладой Беларусі Артур Фінькевіч, лідэр Моладзь АГП Міхаіл Пашкевіч ды іншыя.

Як паведамляюць іншыя затрыманыя, Артура Фінькевіча спэцназаўцы зьбілі. Лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч расказаў, што яго вывелі з агульнай залі спэцназаўцы і зьбівалі некалькі хвілінаў нагамі і рукамі. Ён атрымаў некалькі ўдараў па галаве і жываце. Хлопец лічыць бессэнсоўным здымаць пабоі й падаваць заяву ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.

 

Усе затрыманыя ўдзельнікі акцыяў, што адбываліся 16 ліпеня ў Салідарнасьці ў Менску Баранавічах і Віцебску, адпушчаныя на волю. Акцыі ў іншых гарадах абыйшліся без затрыманьняў.

 

 

Сьпіс затрыманых

У Баранавічах былі затрыманыя маладафронтаўцы:

Пётар Рузаў,

Сямён Былінскі,

Арцём Ластавецкі,

Павал Чыж і

Ігар Татарыновіч.


У Менску ў пастарунках знаходзіліся:

Мікола Дземідзенка,

Павал Кур’яновіч,

Рыта Кароль,

Зьміцер Ясевіч

Арцём Ліцьвінаў.

Вольга Бурневіч,

Анастасія Машчава,

Аляксандр Сьцепаненка,

Міхаіл Пашкевіч,

Артур Фінькевіч,

Аляксандр Сергіенка,

Віка Лазоўская,

Алег Корбан,

Юры Фабішэўскі,

Андрэй Кім,

Уладзімер Сяргееў,

Вадзім Заміроўскі, фотакор “БелГазеты”,

Алена Валынец,

Андрэй Ігнатчык,

Натальля Далматава ды іншыя. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international