У Жодзіне затрымалі 6 апазыцыянераў

2009 2009-07-20T09:03:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg

17 ліпеня супрацоўнікі Жодзінскай міліцыі затрымалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі усяго толькі за спробу раздаць газеты ля прахадной «БелАЗа».

У пастарунку міліцыі знаходзяцца Уладзімір Казак, Аляксандр Сергіенка, Сяргей Клюеў, Аляксандр Сцепаненка, Раман і Аляксей Багдановічы.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў пастарунак не трапіў. Ён распавёў, што прыехаў адмыслова на «БелАЗ», каб раздаць рабочым інфармацыйныя матэрыялы: «Новую газэту» і брашуры пра антыкрызісныя захады, якія прапануюць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.

Анатоль Лябедзька паведаміў, што 14 супрацоўнікаў міліцыі і КДБ чакалі актывістаў каля прахадной, каб не дапусціць распаўсюду літаратуры сярод рабочых.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international